Колер светлы аблокау
Не закрУжыць іх спеў салаўіны,
Не дазволю абмыць хваляй смутку
Мне карэнні, цвісці я павінна.
Па законах прыроды аблокі
У нябёсах сплятаюць узоры.
Шле ад продкаў жыццё нам урокі,
Як знайсці на світанні шлях зорны.
Як адчуць дудара спеў фальшывы,
Гіпнатычны не выпіць напітак,
Каб ручай радавода імклівы
Маю долю сцярог ад памылак.
Да аблокаў бягу за парадай…
Як змаглі захаваць колер светлы?
– Бо сусвету закон – наша варта,
Свет духоўны мацнее ад ветру.
Свидетельство о публикации №125062805138