лiтаснасьць

мне набрыдла ўжо
як праламляецца сьвятло
цэраз шкло,
як яно на паверхні вады гойсае,
ці млява паблёсквае,
як выразны абрыс майго ценю,
ці нават два,
зьяўляецца ад пражэктараў.
захавайце мяне ў дзірван,
бо нямашака вектараў.
бо набрыдла дыхаць, глядзець,
а вясьне набрыдла рунець,
і зьнікла апошняя сьпіца
ў калясьніцы.

засталіся сьпіткі да зьедкі
дым цыгарэткі едкі,
мару кінуць, але заўсёды
знаходжу новую. гэтая мода
ніколі не скончыцца,
хай і просіцца.
гэта падман няўмелы,
а я чмут, небарака,
малпа з гранатай,
кубак гарбаты, а ў ёй каньяк:
як так? усюды шальмоўства.
я больш ня ўмею трымаць постаць,
купляю кнігі і не чытаю,
бо ўпадлу, прызнАю.
спрэс рэчы бяз сэнсу,
хочу схавацца ў лесе;
выкінуць адзеньне
было б сумленьней,
бо аніводная рэч непатрэбна.

загартаванасьць ня грае ролі,
як ня грае і сіла волі.
навоцмацак літаснасьць
шурпатая як наждак,
то не паклёп, гэта насамрэч так.
глядзі на мае зьдзёртыя пальцы,
калі ня верыш.


Рецензии