за шкiрку вазьмi да кiнь

за шкірку вазьмі да кінь,
як кацяня ў студню
мяне ў чужы горад,
чужы край.
чужы лёс нацяні на мяне,
як шапку не тых памераў.
сімбіоз культур, дзе я
падпарадкуюся -
вось мая спадчына.

зьнічка сканалася,
ці нат проста міргнула


Рецензии