для тата

металічны гул ва ўзорах,
паміж намі толькі адно
сузор’е,
але зорак ня бачна,
зорак ня бачна.
з анучак зшыю сабе сукенку,
каб тарчалі каленкі!
нязмушана мае каханьне
да скуры, да бляску ў вачах,
мае апошняе заданьне,
пакуль ня сьпее алыча,
пазбавіцца сумневаў -
хаця,
спакусы апрача,
нічога ў мяне
няма


Рецензии