раса

вуснамі лаві паветра.
праз скуру бачу твае рэбры,
чорны попел на твары белым.
затуляе вочы, быццам вэлюм
цемра.

валасы мае як
сьцеблы сухіх каласкоў.
а на паверхні тваіх далоняў
зьбярэцца раса смугою -
падзяліся ёю са мною.

гарачыя кроплі дажджу,
твае вейкі - хмары.
я нічога табе не скажу -
моўчкі зьбяру твае мары,
ды тыя сьлёзкі зьліжу.


Рецензии
Дарагая Зося! Вельмі прыгожы і глыбокі верш.

Мария Шуваева   29.06.2025 13:27     Заявить о нарушении