я

як фарба асыпаецца мой твар,
я - аканіца хаты на ўскраіне,
я дзесяць цыгарэт запар,
валошка на абпаліне.
я не крану неруш зямлі,
ня ткнуся да чужой рукі,
прабачу сонцу ў вачах боль,
і чаравікі, нацёршы мазоль,
зьніму
-
я тое, што засталося

бегаюць вочкі, броўкі ўразлёт:
гладжу пухнатыя спінкі грудоў,
пакідаючы ім толькі позірк -
удрукуецца, хоць і трохі.
хай скрозь застанецца частка мяне,
бо я забіраю чужое сябе
-
хімічная раўнавага


Рецензии
Шэдэўр
Ну як ёсць

Мария Шуваева   29.06.2025 12:19     Заявить о нарушении