Смуткуе сэрца...

  Смуткуе сэрца ў цішы,
мой Бог, Радзіму зберажы,
куточак роднае зямлі,
Каб нашы ўнукі жыць змаглі.

Даруй нам радасць ад сустрэч,
пакуты з сэрца гані прэч
і ласкаю суцеш душу...
За мір на ўсёй зямлі прашу.

Няхай красуецца наш край,
прабач за грэх і выбачай,
што так хвалююся парой
размову як вяду з Табой.

І я прашу, Гасподзь, заўжды:
Не дапусці да нас бяды,
засцеражы блакіт нябёс,
хай шчасцем поўніцца наш лёс!
28.06.2025.


Рецензии