***

Паэт жыве заўсёды пад прыцэлам --
Яго забіць гатовы нават тыя,
Хто паднімае на выданні цэны,
І хто ад кошту кніг у злосці стыне.

Паэт не здольны дагадзіць сістэме,
Мець ад яе дастатак і апору.
Калі жыве сістэма не па тэме --
Паэта з ёй няма сягоння поруч.

Няхай без хлеба і скрыдэльца сала,
Няхай без грошай, без жытла і лёсу
Паэт жыве...
Жыццё яго саслала
ў спрадвечны роздум, дзе радкі, бы слёзы.

Паэт не стогне. Ён Радзіму будзіць
Спрадвечным плачам па жывых і мёртвых.
Пакуль паэт жывы -- Радзіма будзе
Штурхаць радкі праз клапан да аорты.


Рецензии