***

Сцяжкамі перакрытыя вуліцы і расселіны двароў,
Паляўнічыя ведаюць горад і маюць плян.
Яны чакаюць, іх шмат і кожны напагатоў
Сустрэць і забіць уладара гушароў і палян.

Толькі яны не ведаюць міласці у якой
Чацвераногі і моцны у гэтым свеце жыве.
Ён кожны дзень выходзіць у гэты бой.
Натуральна, як дыхаць ветру і расці траве.

Калі кожная тропка і кожны камень
Тваі жывая плоць і гаючая кроў…
Значыць жыве Губертаў вечны алень.
Захоўваючы горад каралеўскіх майстроў


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →