Какалуха

Гэта слова не коле мне вуха,
Бо яно мне знаёма з дзяцінства.
Какалуха цвіце, какалуха --
На суквеццях ёсць фарбаў адзінства.

Какалуха* -- духмяная пані,
Што нас разам трымае на лаўцы.
Тут спатканні і часу пытанні
Абдымалі каханых у танцы.

І калі падкрадалася скруха --
Пасля доўгай, зімовае сцюжы
Расцвітала жыцця какалуха.
Яе пах быў падобны да ружы.

Я і сёння прыгадваю вочы
Той дзяўчыны, што песціла вуха.
Яе твар стаў прыгожы, жаночы --
Яна лёсу майго какалуха.

*Какалуха -- назва чаромхі ў Кармянскім раёне Гомельскай вобласці.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →