Cэнc паэта

Ніхто паэта не спакусіць
Ні ўлада, грошы ці сябры…
Яго сумленне ў вечнай скрусе,
А запавет - гары, твары…

Ён сам сябе не раз пытаўся,
Што ад яго чакае лёс?
Гаспадаром не называўся,
А што ўзвалілі, тое нёс…

Быць зоркай, верыш, ён не марыў.
Да іх з Зямлі не даляцець.
Любіў і сонейка, і хмары.
І ўдалячынь падчас глядзець…

Як ветрык сціплы, непрыкметны,
У лесе з дубам раўмаўляў.
Ды сэнс ахоўваў запаветны,
Той, што яму сам Божа даў.


Рецензии
Паэту сатырыку

Можа учуеце што-памер.
Не кідаюць хай слоу на вецер.
Проста ен адышоу у прастор,
Весь у вершах сваіх-праверце.

Хіба скажуць-ужо няма,
Адцвіла яго кветка.
Усе напрасліца,ды дарма,
І не майце патрэбу у сведках!

Між кумірау сваіх жыве,
Яго словы натненнем лечаць.
І пауторацца з века у век,
Адгукнуцца у продках нечым.

Пашукайце яго у радках,
Міжрадкоуі і добрых рыфмах.
Не ішоу па чужых слядках,
І успрымау не сваё ен прыкра.

Сэрца, душу, і добры смех,
Ен людзям аддаваў з пашанай.
Добрым жартам ,і для пацех,
Яго праца цяжкая стане.

Владимир Гайдук   27.10.2025 15:37     Заявить о нарушении
Ваш верш ,таксама спадабауся !!!

Владимир Гайдук   27.10.2025 15:39   Заявить о нарушении