Чэрвень халодны, дажджлiвы...

***
Чэрвень халодны, дажджлівы.
Рэдкія зоркі клубніц.
Мокнуць падмёрзлыя слівы.
Бульбачка хіліцца ніц.

Лезуць у лесе лісічкі.
Хмары па небе плывуць.
Ліпне зямелька да гічкі.
Людзі зямельку дзяўбуць.

Косіць сусед свае соткі.
Трымерам ён задзяўбаў.
Клён на узмежку дрыготкі
Шалік зялёны прыдбаў.

Гоніць суседка карову.
Гоніць суседку журба.
Рада суцешнаму слову
Ніцая ў полі вярба.

27. 06. 2025 г.


Рецензии