Пабудзь са мной

ПАБУДЗЬ СА МНОЙ…
леанід ПРАНЧАК

Цудоўны баль, але не мой.
Мне тут нявесела і нудна.
Хоць пяць мінут пабудзь са мной
У цішыні, дзе сэрца чутна.

Чаканне – горшае з пакут.
Віруе-кружыць лёс мой скрутна.
Пабудзь са мной хоць пяць мінут
У цішыні, дзе сэрца чутна.

Мая самота, як прысуд.
Маўчыць тваёй любові лютня.
Пабудзь са мной хоць пяць мінут
У цішыні, дзе сэрца чутна.

Зіма змяняецца вясной.
Бягу адтуль, дзе тлум і людна,
Каб пяць мінут пабыць з табой
У цішыні, дзе сэрца чутна.

27.05.2021


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →