Ноч. Ц шыня. Спатканне

28.08.2024 Серада
Ноч. Цішыня. Спатканне.
Малітвы. Жыве Душа.
Здровась Марыя ў дыханні.
Ружанец. Святая Імша.

Я бачу трызненне Нябесаў.
Я чую жаданне Любві.
Твой позірк святы і ўзнёслы.
Ты Келіх Святой Крыві.

Ноч. Вышыня. Крыж белы.
Самота і крах Душы.
Я прагну быць чыстай Перлай.
У лагодзе Слязу асушы.

Ты светлая моц з вышыняў.
Ты радасць маёй любві.
На сэрцы маім напішы мне
Пра Келіх сваёй Крыві.

Ты светлае шчасця натхненне.
Ты радасць самоты Крыжа.
Жывое Душы маленне.
Мой голас ад смутку дрыжаў.

Ноч. Цішыня. Навяртанне.
Святая радасць нябёсаў.
Любое веры пытанне –
Твой Крыж палымяны і ўзнёслы.


Рецензии