Кветачка
Аб адным я магу толькі марыць -
Каб дзяўчынка мая не хварэла,
Мая ластаўка, роду дрэва
мая кветачка.
Любая дзетачка, мне с табою за руку ісці -
Гэта лепшая ўзнагарода,
Гэта цуд у маім жыцці.
Ты праз зоры пазвала, хадзем.
Шэраг неверагодных падзей
Да мяне твой данёс галасок.
Даражэнькі ты мой каласок
Залаціста-духмянага збожжа.
Беражы, беражы цябе Божа!
Назаўжды, назаўжды беражы!
Разам можам мы ўсе перажыць.
Ты сказала: «хадзем», і мы разам.
Я цябе палюбіла адразу,
бясконца і назаўжды.
Свидетельство о публикации №125062602738