Галине Францевне посвящается
Згарэла хата... І душа пайшла
Туды, дзе нашу Францаўну чакалі...
А можа не? Раптоўнай смерць была.
Вас ведалі ў пасёлку старажылы
І тыя, хто пазней тут жыць пачаў:
З усімі Вы, Галіначка, дружылі,
Хто нешта Вам дарыў, хто пазычаў...
Жылі Вы для людзей, сваіх унукаў,
Стараліся аблегчыць ім жыццё..
Няхай душа забудзе тую муку,
З якой яна пайшла ў небыццё.
Маліліся Вы ў вёсцы за памерлых,
Цяпер мы, Галя, молімся за Вас:
На могілках, у студзені замерзлых,
Хай грэе Вас любоў... У добры час!
Мы ўсе будзем за Вас цяпер маліцца
І добрым словам часта ўспамінаць...
Слязінка з вока будзе ціха ліцца:
Вас будзе ў вёсцы многім не хапаць.
29.01.2013
Свидетельство о публикации №125062505674