Гарн ла пакута Любо

28.08.2024 Серада
Гарніла пакутаў – Любоў,
Трыванне жывое Сэрца.
Неспадзяваны Душы маёй боль.
Каханне святое – раю месца.

Я бачу трыванне Тваёй Душы.
Я тут на Крыжы, Каханне.
Анёлы ў малітве. Спеў на Імшы.
Размова з Душой – чаканне…

Ты бачыш нядолю. Трыванне святла.
Ты бачыш натхненне Нябёсаў.
Любоў у маім Сэрцы Кветкай цвіла,
І вокліч Кахання ўзнёслы.

Дыханне Любові – Крыжа вышыня.
Дыханне Кахання – малітва.
І для Мяне прыгажэйшай няма.
Душа, Ты Ружай чырвонай авіта.

О, мая радасць, Зоры. Сусвет.
О, маё шчасце –сумневы натоўпу.
Абарані жывы Запавет.
Распні на Крыжы за Еўропу


Рецензии