Мы усе калi-небудзь вернемся...

Мы ўсе калі-небудзь вернемся —
Як з вайны! За сваю культуру
Непакорным, незломным зернем
Прарастацем праз асфальт дыктатуры.

Захаваўшы ў сабе Чалавека,
Запылаем агнём знянацку.
Нам Расея не брат адвеку,
І цыган нам усім не бацька.

Будзем мовай гарэць і спевам —
Пра каханне, а не пра катаў.
Дзеці нашы, не чулі каб стрэлаў,
І сябры, не знікалі за кратамі.

Каб рэпрэсіі, палітвязні
Захаваліся толькі ў падручніках.
І каб мова — са ўсёй адказнасцю —
Не лічылася нейкай штучнай.

Мы ўсе калі-небудзь вернемся —
Хто жывы, хто ў труне, хто прахам...
Прарастаць непакорным зернем,
Пасылая тыранау — нахуй!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →