Турслёт 2025

Мы каманда iз Вiлейкi,
Дзе цячэ рака, як з лейкi.
Вiлiяй раку завуць,
I русалкi там жывуць.

Пекныя, прыгожыя,
З каралевай схожыя.
Прывязлi iх вам сюды
I смашной  сваёй яды.

Калі стомленасць скасіла,
Калі нават свет нямілы,
Вернуць сілы вам з запасам
Клёцкі з бульбачкі ды з мясам.

Дадалі да гэтай стравы
Кроп і іншыя прыправы.
Клёцкі выйшлі слаўныя,
Смачныя, духмяныя.

Па талерцы коцяцца,
У лыжку самі просяцца.
А калі паліць смятанкай,
Пойдзеш хутка за дабаўкай.

Запрашаем за стол сесці,
Нашы клёцкі смачна есці
Усiм Лагойскам i "Дрылянкай",
А хто любiць, ёсць i дранка!
             19.07.2025


Рецензии