Успамiн

Зноў вяртаюся да дому,
У вёску, каля той ракі.
На фота старага альбома,
Глядзяць з усмешкаю бацькі.

Мінула шмат гадоў,
Гадзіннік сціхнуў на сцяне.
Здаецца, маці зноў,
Мяне кліча да сябе.

Пачую родныя абдымкі,
Водар, матуліных духоў.
У куце пыляцца здымкі...
Зразумею ўсё без слоў.

Тата на высокім ганку,
Рукою маша мне ў адказ.
Заўтра пойдзем на рыбалку,
Зноў пачую яго наказ...

Вячэрэе, ціха ў хаце,
Час мінулага настаў.
На фота - тата з маці,
Столькі слоў вам не сказаў.


Рецензии