Зорныя промн Кахання

27.08.2024 Аўторак
Зорныя промні Кахання.
Вечнасць і горыч дрыгвы.
Я трапіла сэрцам ў Адхланне.
Мой позірк – сум белай травы.

Зорныя промні натхнення.
Трыванне святога Крыжа.
Жывое ў Каханні маленне.
Твой позірк праз Неба дрыжаў.

Святасць дыхання самоты.
Натхняльная боль праз Любоў.
Час сустрэчы Галготы.
У Келіху чыстая Кроў.

Божа, святы Сэрца смутак.
Езус, мяне сцеражы.
Трываючы вершаў скрутак
У смаку Віна і ажын.

Зорныя промні малітвы.
Чакай мяне. Вечнасць. Слата.
Жывая Душы палітра.
Час Веры й Надзеі настаў


Рецензии