Лета ды вайна
Лодачка, вёслы, на стозе начлег,
Сокі, марозіва, гарбуз, чарэшня,
Яблыкі, пчолы, уражанняў мех.
Лета ружовае, жоўтае, мятнае,
Жытняе, з водарам свежых чарніц.
Ціхае, мілае, грознае, п'янае,
З духам купальскіх начных чараўніц.
Лета чырвонае, часам сьпякотнае,
Пыльнае, зорнае, - лепшы сусвет…
Сёння, нажаль, гэта лета самотнае
Стогне ад куляў, ад бомб і ракет.
Лета хварэе ад цяжкай атруты,
Стогне штодня ад брыдотнага зла.
Свет каляровы ў палоне пакуты,
Колькі працягнецца поскудзь вайна?
оригинал тут
http://stihi.ru/2024/08/06/3038
Свидетельство о публикации №125062305018
Галина Чехута 25.06.2025 09:07 Заявить о нарушении