Смерць бусла
Ляцеў белы бусел высока.
У небе блакітным, дзе досвітак ззяў,
Ляцеў белы бусел далёка.
А стрэліў там хтосьці ў шэрай цішы,
І падае бусел дадолу.
Навошта ты стрэліў, паганы мужык?
Ня вернецца бусел да дому!
Во падае беднае цела ў траву,
Хрыпіць, цяжка дыхае бусел.
Чырвоная кроў залівае зямлю.
Памёр, мо астатні той бусел.
І цёмны вятрыска, што сёння спяваў,
Шапоча ў сухім наваколлі:
«Навошта, паскуднік, бусла забіваў?
Наклікаў да смерці праклёны!»
Свидетельство о публикации №125062304928
