Люб ць трывалай Любо ю
Быць Маці… Трываць на Крыжы за Дзяцей.
Любіць трывалай Любоўю.
Час хуткі. Ён ў вечнасць ідзе.
Я амыта Тваёю Крывёю..
Хросныя Дзеці – Дыханне веры.
Чаканне Неба. Надзея.
Дыханне. Малітва. Перлы.
Дзе Ты? Дзе Каханне? Дзе я ?
Трыванне. Галгофа. Сум.
Чаканне спаткання ў вечнасці.
Ружанец. Імша. Розум.
Я прагну натхнення чалавечнасці.
Дыханне Душы – малітва.
Ружы – кветкі сустрэчы.
Белы холст . Жывая палітра.
Запалі жывыя светлыя свечкі.
Чаканне. Ты на Крыжы.
Чуванне, І Плач. І Слёзы..
Маёй Душы на Любоў адкажы.
Жыццё маёй Душы пад пагрозай.
Проза. Цішыня. Спакой.
Светлае Сэрца імкненне.
Каханне маё і боль.
Душы святлом наталенне.
Свидетельство о публикации №125062204167