З папугаем на плячы...

З папугаем на плячы
І яшчэ з бутэлькай рому
Па бульвару ўначы
Боцман цягнецца дадому.
Задаволены – ізноў
Перамог марскія хвалі,
А яны шмат караблёў
Пад сабою пахавалі.
Вось і зараз лепшы брыг
Ад кармы да капітана
Побач быў і раптам знік
У глыбінях акіяна,
Нечакана, на вачах,
Быццам вырашыў так нехта.
А вось ён знайшоў свой шлях
Праз нягоды ў порт да кнехта
І працягвае сам жыць,
Адрываецца па поўнай,
Марыць бурна адпачыць
Да магчымасці раптоўнай.
А пасля – за край зямлі!
Для старога марымана
Сэнс жыцця ў караблі
На прасторах акіяна.


Рецензии