Паралелi
Я хворы табою. Ты -- хворая мною.
Навошта мы разам дваіх захварэлі,
Навошта з кахання стварылі мы мрою?
У той паралелі -- дзьве вуліцы нашых.
Яны быццам лёсы да сэрцаў хінуцца.
Што заўтра мы дзецям пра лёс свой раскажам?
Жыцця ж паралелі маглі б разьмінуцца?
Я ведаю -- ты ў супадзеньні не верыш.
Звычайных сустрэч у жыцьці не бывае.
Адна паралель адчыніла мне дзьверы,
Другая -- за рукі натхнёна трымае.
20.06.2025
Свидетельство о публикации №125062007774