Воля 1
ў белай квецені вішня.
Там паненачка Воля
поле ружы увішна.
У вачах яе шчырых
Гэтак многа любові
Да маленькай Айчыны,
Да жытнёвага поля.
Прыпеў.
Пагляд у Волі -- валошкі ў полі.
А вочы -- неба ўсяго блакіт.
Няма на свеце найлепшай долі,
Чым бачыць шчасце вачэй такіх.
Ах, Воля-Воля, дзяўчына-ружа:
Глыток надзеі, жыцця выток!
З табою разам я ўсё адужаў
І да каханя зрабіў свой крок.
Ружы, белыя ружы,
Не каліце ёй рукі.
Зберажыце ад сцюжы
І кахання разлукі.
Хай не зведае доля
Цяжкіх страт і растанняў.
Вер, паненачка, Воля --
Хутка дзень твой настане.
Прыпеў.
Пагляд у Волі -- валошкі ў полі.
А вочы -- неба ўсяго блакіт.
Няма на свеце найлепшай долі,
Чым бачыць шчасце вачэй такіх.
Ах, Воля-Воля, дзяўчына-ружа:
Глыток надзеі, жыцця выток!
З табою разам я ўсё адужаў,
І да каханя зрабіў свой крок.
20.06. 2025
Свидетельство о публикации №125062007566