Дняпро
Вялікіх, маленькіх,
Больш за дваццаць тысяч!
Даўжэй за ўсіх Дняпро.
Яго нашы продкі
Назвалі Славуціч,
«Глыбокая рэчка»,
Што дорыць дабро.
Пачатак бярэ
Наш Дняпро ў Расіі,
З балотца маленькі
Цячэ ручаёк,
І ён набірае
Магутнаю сілу –
І ў Чорнае мора
Нясецца выток.
На гэтым шляху
Воды іншых прытокаў
Убірае ў сябе,
Нібы кропелькі слоў.
І месцамі можа
Разліцца шырока,
Што людзі не бачаць
Яго берагоў.
Дняпро! Ты ўпрыгожыў
Наш горад любімы.
Ты веешь жыццём
Сярод каменных сцен.
Табе пяюць песні,
Складаюці паданні,
Вялікі Славуціч,
Або Барысфен.
Свидетельство о публикации №125062003109