Сколько слов

Колькі слоў пра бацькаўшчыну скдадзена,
Колькі праспявалі песняры!
Толькі ўсё ж спяваецца мне радасна,
І не думаю, што да пары…

Непаўторная, такая мілая –
Бацькаўшчына светлая мая!
Ты заўсёды для мяне любімая,
Светлы край, дзе нарадзілась я.

Гэты край заўсёды будзе радаваць,
Напаўняць любоўю і дабром.
А чаму так? Хто адкажа? Мабыць, што
Гэты край завецца проста – дом.


Рецензии