Бэз

Сонейка прамень рассыпле пазалоту,
Здрыгануўшыся, сыходзіць ночы цень,
Лiловая i белая пяшчота
Запросiць ў вясновы доўгі дзень.

У лiлова-фiялетавай пушыстай пене
Зямля знiкае, толькi высi сiнь
Пранiзваюць галінкi - неба вены,
Прызнанне ў каханнi ад зямлi.

I свежасць у галінках бэзу цяжкіх
Душы самотнай стане тым глытком,
Паклічуць ў лета гронкi кветак яркiх
Надыхацца духмяным iх цяплом.

2024


Рецензии