Ты ёсць у мяне

Мамачцы

Два сэрцы так блiзка, свiтанак
Губляе зоркi бы цукар
У пену туманнага ранку.
Так проста, чароўна i дотык
Да губ, цёплых рук спатканне.
Рамонкi на сонечным ганку.
I водар, травы зiхаценне,
I неба ў вачах глыбокiх,
Лясной сняжынкi натхненне
Вядзе да крынiц далёкiх,
Да ягад, да спеваў,
Вятроў над сунiчнай палянай,
Дзе птушкi ў змроку дрэваў
Пяшчотай так сэрца рвалi.
I гэты ранак, i вецер
Ад шчасця дваiх трымцелi …
Ты ёсць у мяне, а я ў цябе.
Мы маем, што мы хацелi.

2020


Рецензии