Вецер чэрвеня хмары нагонiць...

***
Вецер чэрвеня хмары нагоніць,
І на ўлонні пральюцца дажджы.
Белагрывыя шэрыя коні –
Навальнічных дажджоў міражы.

Белагрывыя шэрыя коні –
Табуны бесканечныя хмар.
Будзе пляскаць ім дождж у далоні,
Будзе гром ім наносіць удар.

Будзе пляскаць ім дождж у далоні,
Бо на ўлонні пральюцца дажджы.
Белагрывыя шэрыя коні –
Навальніц і грамоў міражы.

19. 06. 2025 г.


Рецензии