Хутка лiпень

Хутка ліпень. Святлее туга,
нібы птушку ў палёт адпускае.
І скрозь рух пазабытага горада
я кранальна цябе ўспамінаю.

Прадчуванні сустрэч, прадчуванні разлук
пазнікалі за век непрыкметна.
Добра хоць, што застаўся той дух
немагчыма бясконцага лета!

Не чапай маю душу маркота-хандра,
я энергію маю ад неба!
Сэнс, каб жыць і заўсёды кахання жадаць.
а інакш нараджацца ня трэба!


Рецензии