Вецер чэрвеня калыша...

***
Вецер чэрвеня калыша
Мой вішнёвы пышны сад,
А вакол зямная ціша,
І ў душы лірычны лад.

Хіляць кветачкі півоні,
Адцвітаюць касачы,
І ў зялёным моры тоне
Сонца чэрвеня ўначы.

І калі жывеш у згодзе
З чыстай песеннай душой,
Застанешся у народзе,
Што палюбіць вершык твой.

Вецер чэрвеня дрыготкі
Ноткі верныя бярэ
І калыша лісце-лодкі,
Ці на міг які замрэ,

І півоні зноў галоўкі
Падымаюць ад зямлі,
І дзве пліскі, дзве сяброўкі,
Ходзяць-скачуць па раллі.

18. 06. 2025 г.


Рецензии