Чысц ня. Памкненне. Дух

27.08.2024 Аўторак
Чысціня. Памкненне. Дух.
Трыванне на Крыжы Любові.
Душы і Слова самота. Рух.
Я гавару на духоўнай мове.

Святы сум. Дыханне веры.
Жаданне вечнасці Крыжа.
Пан, Ты Душу маю змерыў.
Святасць. Крывавая Ружа.

Дыханне неба. Зоры.
Цвярдыня белых сонцаў.
Мой дужы слых ня хворы.
О, Езу, гэта Ты моцны.

Чысціня думак. Свежасць.
Самота Крыві і Ранаў.
Хрыстос, Табе маё сэрца належыць,
Для Цябе Душа абрана.

Святасць духоўнага Сэрца.
Смерць Твая на Крыжы.
Я прагну каханнем сагрэцца.
Мяне для сябе зберажы.

Міласэрнасць. Трыванне веры.
Мізэрнасць граху і воля.
Думкі пра Сад Эдэмскі і Еву
О смутная сэрца доля…
Сястра Фаустына


Рецензии