Сцяг кахання
а вось душу
абняць не здольны аніхто на свеце.
Ці не таму я рыфмамі грашу
і раздзімаю імі хмары, вецер.
Абняць пагляд не здольны чалавек,
бо ён нясе настрой, сумленне, шчырасць
і радасць, што струменіць з-пад павек,
якой не падуладная жанчына.
У харастве паглядаў ёсьць краса,
што надаецца людзям ад прыроды.
Пагляд -- жыццё і боская раса
натхнення, пацалунку, асалоды...
Калі ты побач -- жарсці акіян
больш не хавае за кармою хвалі.
Яны наўкол яго, яны каля
кахання, што мы ў сэрцах захавалі.
Нясі яго і ў думках абдымай!
Няхай растуць між сэрцаў тыя хвалі,
што клікалі дваіх у белы май
і сцяг пялёсткаў белых узнімалі.
Свидетельство о публикации №125061800208