О, волаце дубе...
Стаіш ты дазорным ужо сотню гадоў.
З птушыных высотаў, глядзіш ты з пяшчотай
Як ветрык ласкае калоссе палёў.
А з вечара ў лесе да самога ранку,
Нібы-та заўзяты і зычны гусляр,
Стрыкоча сваю, конік песнь-калыханку
Зялёнаму дубу, вялікі пясняр.
Ты зведаў нямала няшчасцяў зямных,
Быў сведкам няміласці панскай,
Цябе не зламалі пакуты вайны
І зведаў ты царскае ласкі.
Цяпер ты стаіш нібы помнік вайны
І мхом парасло то балота,
Ты сведкам тады быў, як ў летнюю ноч
Хавалі Мяркоўцы пілотаў.
Сто год адстаяў ты, а можа і больш,
Хаваеш у сабе шмат сакрэтаў,
Як шкода, што ты, нібы то немаўля,
Не можаш сказаць нам пра гэта.
Спачатку вайны праляцела шмат год,
Быллём парасло ўсё наўколле,
Пра подзвіг Гастэла забыўся народ,
Табе не забыць то ніколі.
Як жывы ўспамін аб памерлых стаіш,
Ты, Дубе, у вялікай сумоце.
Захоўваеш вечную памяць салдат
На ўскрайку, ля леса, у балоце.
Студзень 2007
Свидетельство о публикации №125061707138