Сум. Адз нота. Палёт

26.08.2024 Панядзелак
Сум. Адзінота. Палёт.
Ціхая ноч растання.
Самотны, блакітны сумёт,
Малітва Душы да світання…

Святасць самотнай Душы.
Маё набрынялае Сэрца.
Я знаўку прыйду да Імшы.
Я прагну Каханнем сагрэцца.

Любоў мая, супакой…
Самотная светлая радасць.
Даннасць і думкі напой.
Сляпая Душы ахвярнасць.

Ціхая повезь Любві,
І чысціня думак солі.
Амыта  ў Тваёй,Пан , Крыві.
Як мне ачнуцца ад болю?

Сум. Цішыня. Звон садоў,
І адзінота ў самоце.
Ты ўваскрасіў нас наноў.
Годзе ўжо быці маркоце.

Сум, Цішыня. Далягляд.
Я апранаю Неба.
Ты – мой Каханы і Брат.
Я прагну Духоўнага Хлеба.

Сястра Фаустына ад Крыжа Гаподняга


Рецензии