Паны ваююць, людзi не ваююць...

***
Паны ваююць, людзі не ваююць.
Дурныя людзі слухаюць паноў,
А потым зноў бяздомныя вандруюць,
Пакуль не пабудуюць хату зноў.

Цані свой дом, а не цара і пана,
І не зайздросці пану ці цару,
Бо пройдзе царства – позна то, ці рана.
Цані світання кожную зару!

Царуй у сваім садзе, агародзе,
Не лезь ні з чым к суседу за мяжу.
Жыві ў сваіх – краіне і народзе,
Любі свае – і сонца, і імжу.

Працуй, жыві, застанься невядомым
І не крычы, што здольны ты паэт,
А ганарыся лепш душой, і домам,
І тою сцежкай, дзе пакінеш след.

16. 06. 2025 г.


Рецензии
Цудоўна напісана, лепей і не даскажаш! Вялікі дзякуй вам за добрую творчасць!

Тадеуш Други   18.06.2025 15:28     Заявить о нарушении
Вам дзякуй, што чытаеце.

Юрий Боровицкий   19.06.2025 00:28   Заявить о нарушении