Свежае дыханне
Пераплятаюцца жаданні, інтарэсы.
Патокі новыя паветрам свежым
Дыханне напаўняюць на шляху прагрэсу.
У тэхніцы, навуцы перамены,
Як мігаценне зорак у нябёсах дальніх.
Адлегласцей часы – цяпер імгненні,
Кілім з дзяцінства казак стаў для нас рэальным.
Эпоха новая, прастор шырокі,
Ёсць небяспека патануць у акіяне,
Калі забыцца што карэнні – сокі,
Як машкара цялёпкацца ў мядовым жбане.
Каб не згубіць павагу, помніць важна
Традыцыі, край родны, дом бацькоўскі, мову.
Яны жыццёвы ўдох і выдах, прана,
Краевугольны камень, помыслаў аснова.
Бо самабытнасць – дыяментаў грані
Ў загадкавых перапляценнях на планеце.
Духоўныя прамені і світанне
Нясе з мясцін далёкіх, родных свежы вецер.
Свидетельство о публикации №125061602779