Наша багацце
Шашлык і ўсё, што разам з ім.
Галлё для вогнішча знаходзіць
Даводзілася нам самім.
І адышоўся недалёка,
Ды толькі бачу: заблудзіў.
Я біты час хадзіў, галёкаў,
Пакуль зусім не страціў сіл.
Ішоў па лесе “цар прыроды,”
Але не царскі выгляд меў.
І раптам дзед доўгабароды
Перада мною стаў між дрэў.
- Куды ідзеш ты, чалавеча?
Цябе не ведаю я штосць.
- Я так узрушаны сустрэчай!
У лесе я не часты госць.
Мяне пужае рэха гукам.
На сцежках грэюцца вужы.
То машкара звініць над вухам…
Залазь пад коўдру і ляжы.
Лятаюць перад тварам мухі
І злосна камары гудуць.
Казычуць нос, кусаюць рукі,
Нібыта ў ступе мак таўкуць.
А пра звяроў няма й гаворкі:
Мядзведзі, рысі і ваўкі.
Жыццю майму пагрозы столькі!
Больш,чым у мінулыя вякі.
- Пагроз у горадзе не меней,
Што падпільноўваюць там нас.
Лес дасць прытулак і сагрэе
І абаоніць у ліхі час.
Так павялося ўжо спрадвеку:
Лес дорыць шчыра, ад душы
Усё, што трэба чалавеку.
Жыві, здаецца, не тужы.
Збірай грыбы, лушчы арэхі,
Варэнне з ягад стаў на стол
Дастань з дупла ласунак рэдкі:
Мядок салодкі дзікіх пчол.
- Наш лес – галоўнае багацце,
Яго для ўнукаў зберажы.
Таму што не падараць шчасця
Ні аўтабан, ні этажы.
Сцяжынкі гэтай вось трымайся ,
І хутка выйдзеш да сваіх.
Што чуў, запомніць пастарайся.
Сказаў дзядок і раптам знік.
Свидетельство о публикации №125061505740