Дзейнiчаць

Глядзець, назіраць і запамінаць,
Задумвацца, верыць, імкнуцца,
Ляцець, спадзявацца, кранаць,
Вучыцца, спасцігнуць, вярнуцца!

Старацца, запальваць, кахаць,
Змагацца, ісці, не здавацца…
Вучыць, шанаваць, адкрываць,
Змяніцца, пачаць развівацца.

Маліцца, рабіць і абараняць,
Не ўздумаць баяцца ці кпіць,
Адчуць, ратаваць, перажываць,
Сагрэць, берагчы, ацаніць.

Спрабаваць, дабрачыніць і марыць,
Шчыраваць, разважаць, не язвіць,
Абяцаць, завяршаць і параіць,
Паважаць, нарадзіць, узрасціць.

Адшукаць, не баяцца, трымаць,
Вырашаць, аднаўляць і чакаць,
Давяраць, кіраваць ці ствараць,
Зацікавіць, трапляць і жадаць.

Дыхаць, дзейнічаць, бачыць,
Дараваць, прыграваць, абуджаць,
Сябраваць, захаваць і прабачыць,
Захапляць і тварыць, і натхняць!


Рецензии