Як ты там?

Не шукай таямніц за аблокам,
Яны тут, у варшаўскай імгле, 
У галінках, дзе сонца, што вока 
Прамянямі вісіць на ігле. 

Там дзе Вісла, як летапіс сівы,
Цягне воды з мінулых крыніц
Людзі кнігі чытаюць маўкліва, 
Не палохаючы таямніц.

А на крэсах усходніх б'е лета.
Б'е па твары, па шыі, пад дых.
I ўспамінаў самотнае рэха
Шапаціць мне аб вуснах тваіх.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →