***

маўчыць світанак
у пакоі
ціха бразгаюць ключы
і паслухмяна плясне дзвер
і стане зябка
падушка памятае ліпеньскія сны
з мінулай бестурботнае пары
а ты ідзеш
халодным днём без шапкі


Рецензии