***
Усё, што яшчэ не скрадзена,
Акідвае позіркам жадным
Вусатая, злая гадзіна.
І мацае сінімі пальцамі,
Падлiчваючы нулi,
Нібыта адзін уладальнік,
Маёй Беларускай зямлі.
У краіне "не да законаў"
Трываць няма мочы ўжо.
Выцягвай са склепа патроны
І дзедавае ружжо.
Жыццё без зародкаў волі —
Нам дзеці не скажуць "дзякуй".
Нам трэба пераадолець
Павольнасць і абыякавасць.
Хопіць ужо жыць у палоне,
Наш час барацьбу працягваць.
Капытамі б’е Пагоня,
Крывёй паласа на сцягу.
Пад дулам варожых наганаў
Хаваліся мы ў лясах.
А зараз — мы ўсе партызаны,
Нам смерць саступае шлях.
Таму толькі сонца ззяе
Хто супраць варожых атрадаў.
Каб стаць уладальнiкам краю—
Сустрэне іх на барыкадах.
Свидетельство о публикации №125061207903