Крыштальны дзень сталёвы i суровы...
Крыштальны дзень: сталёвы і суровы.
Халодны вецер гушкае сады.
Ці раптам дождж сячэ, нібыта дровы
Сячэ сякерай хлопец малады.
А хмары ўсё плывуць, нібыта неба
Вядзе адчайны наступальны бой,
Як быццам яму мала таго хлеба,
Што ўжо паліты кроўю маладой.
Крыштальны дзень і некаму святочны.
Паўночны вецер гушкае сады,
І гнецца колас не наліты, сочны,
Які крыві напіўся, як вады.
А хмары ўсё плывуць, і цяжка дыхаць.
Трывожны свет, суровы летні дзень.
І вечарэе зманліва і ціха,
І тоне неба ў мутнае вадзе...
12. 06. 2025 г.
Свидетельство о публикации №125061206154