Рамонак
Травы збіраю, у пелю кладу.
Вось, колькі тут: канюшына, валошкі,
А гэта рамонок, але яго трошкі.
Я варажу і пялёсткі зрываю.
Ведае кветка,каго я кахаю.
Любы, адзіны,каханы бяз меры.
Сёння рамонку аддана на веру:
Ці ты кахаеш,ці пацалуеш,
Ці не кахаеш і гэтак хвалюеш.
І паляцелі пялёсткі бяз краю.
То ён кахае, а то не кахае.
Эх, ты рамонак. Апошні зрываю.
Пялёсткі ляцяць, маё сэрца згарае.
Кахае ці не, дзе адказ так жаданы?
Рамонак маўчы! Хай гаворыць каханы.
Свидетельство о публикации №125061200039