Пiвоня
Ружовы букет півоні.
Яго падарыў бы тата,
Зрэзаў бы каля хаты.
Толькі няма півоняў
Сёння ў маіх далонях,
Бо не растуць ля хаты,
Як і няма ўжо таты.
Быццам бы, як учора,
Вось ён: гараж, камора,
Побач маленькі плоцік.
Сястрычцы мінуў только годзік.
І мы пасадзілі півоні.
У двары тапаточуць коні:
Машка і сын яе, Лысік.
"Нельга, табе туды, Хрысця!"
Смяецца, малая без меры,
А я зачыняю дзверы.
"Нельга, кажу табе годзе".
Увесну півоні ўзыходзяць.
І к червяню закветнелі
Ружовыя каралевы.
І тата зрэзаў півоні,
Трымаю іх ў далонях,
І мне, і сястрычцы таксама.
Усіхаецца шчасцем мама.
А сёння няма ўжо таты
І хутка разваліцца хата.
Свидетельство о публикации №125061107833