Тут памiраюць словы роднай мовы...
Тут паміраюць словы роднай мовы,
Трапеча толькі лісцік малады.
Тут дохнуць незлічоныя каровы
І падмярзаюць майскія сады.
Тут даражэе бульба год ад году,
А то, бывае, й прападзе к вясне.
Ўвялі тут тэрмін "дармаед" у моду,
Але яго і гэта не сагне.
Тут мераюць усё у сантыметрах:
Ў каго за дваццаць, будзе таму штраф.
Тут літый адшукаюць хутка ў нетрах.
На нетры наганяе гэта страх.
Тут арыі хвалебныя спяваюць.
Галоўнае - пад арыю не спаць.
Тут аўру акружэння ухваляюць
І будуць яшчэ доўга ухваляць.
З гаўна й з таго тут смачныя цукеркі,
Хоць без какавы робяць шакалад.
Усіх адною мераюць тут меркай,
І нават ноччу тут грыміць парад.
Чаму ж не жыць і не спяваць тут песні
На мёртвай мове продкаў і жывых?
Ўсё роўна не пачуюць іх, хоць трэсні,
Таму, дай Бог, і не дадуць пад дых.
11. 06. 2025 г.
Свидетельство о публикации №125061104983