Высокая столь

ВЫСОКАЯ СТОЛЬ
леанід ПРАНЧАК

У хаце маленства
Высокая столь,
Шырокiя дзверы,
Празрыстыя шыбы...
Прыеду дамоў i суцiшыцца боль,
I як не было яго нiбы.

У печы агонь
І кіпяць чыгуны.
Абрусам засцелены
Стол самаробны.
Прыткнуся спіной
Да шурпатай сцяны.
Тут роднае ўсё.
Тут усім сам я родны.

Радзіма і песня –
Жыцця майго соль.
Світанне ў акне
І пяшчоты патрэба.
У хаце маленства
Высокая столь –
Высокая столь
Беларускага неба!

23.08.2022


Рецензии